Чаму летам трэба есці як мага болей кабачкоў
Кабачкі, як і агуркі, утрымліваюць шмат вады. Таксама ў іх складзе ёсць карысныя мікравалокны, вітаміны і мінералы. Уласна таму медыкі і рэкамендуюць уключаць іх у летні рацыён на пастаяннай аснове. Калі ёсць магчымасць замарозіць кабачкі на зіму, то марозьце, бо гэта гародніна прынясе максімум карысці ў перыяд зімовых халадоў і міжсезоння.
25.06.2017 / 09:02
Пахуданне на кабачковай дыеце
Кабачкі не ўтрымліваюць шкоднага халестэрыну, а іх каларыйнасць на 100 г складае ўсяго 17 ккал. Пры гэтым у кабачках утрымліваюцца і бялкі, і вугляводы, і нават тлушчы, праўда, толькі 0,1 г насычаных і 0,1 г поліненасычаных тлустых кіслот на 100 г прадукту. Яны мегакарысныя для пахудання.
Дыетолагі рэкамендуюць ужываць кабачкі ў вараным, прыгатаваным на пары або запечаным выглядзе.
Здароўе сэрца і сасудзістай сістэмы
У кабачках змяшчаецца нямала калію, які неабходны для нармалізацыі работы сэрца. Плюс да ўсяго адсутнасць халестэрыну ў кабачках вядзе да таго, што сасуды самаачышчаюцца ад халестэрынавых клетак і таксічных рэчываў, якія трапілі ў кроў з іншых прадуктаў.
Добры зрок
Акрамя таго, кабачкі, як і чарніцы і морква, уздзейнічаюць на вочы і зрок у цэлым. Усё таму, што кабачок змяшчае вітамін А.