Як беларусы рэагуюць на ахвяр модных трэндаў — вясёлае ВІДЭА
вам важна, як выглядаюць іншыя?
Натхніўшыся вясновым скандалам на Belarus Fashion Week, калі двух экстравагантна апранутых маладых людзей не пусцілі на модныя паказы, мы таксама вырашылі паэксперыментаваць з вобразамі і праверыць беларусаў на «модацярплівасць».
04.07.2017 / 17:13
Сярод апошніх трэндаў у адзенні і макіяжы хапае дзіўных: бліскаўкі ў самых незвычайных месцах, калготы ў сетку, піжамы, дзёрзкія карункі, бровы-пер’е, штучныя рабацінкі, інтэрнэт-мемы на павеках, размазаная памада і іншыя.
Мы ўважліва прыгледзеліся да таго, што з'яўляецца на модных подыумах, і сабралі ў сэкандзе два трэндавыя лукі. У такіх (не)салідных уборах мы адправіліся ў горад — збіраць рэакцыі.
Праехаліся на метро, схадзілі ў вулічную палатку па квас, зазірнулі ў кавярню, прадэфілявалі па гандлёвым цэнтры…
Нас без праблем прапусцілі на круізныя паказы Belarus Fashion Week, а на адкрыцці ювелірнага буціка за яркія вобразы частавалі шампанскім. Так што мы нават трапілі ў фотасправаздачы СМІ!
Фотарэпарцёр чамусьці зрабіў з блакітнай сумкі шэрую.
Спойлер-парада: самавыяўляецеся на здароўе, за гэта вас дакладна не паб’юць і не аблаюць! Максімум — кінуць у ваш бок падазроны позірк ці адпусцяць гучны каментар.
Чытайце таксама: