Дзеці здольныя адрозніваць мовы ўжо ва ўлонні маці

Яшчэ не народжаныя дзеці валодаюць здольнасцю адрозніваць мовы, сцвярджаюць навукоўцы. Даследаванне пра гэта было апублікавана ў часопісе NeuroReport, паведамляе НавукаТВ.

21.07.2017 / 12:18

Навукоўцы з Канзаскага ўніверсітэта правялі эксперымент з 24 цяжарнымі жанчынамі з ЗША. Даследчыкі правяралі, ці распазнаюць дзеці рытм у мове і ці могуць яны арыентавацца па ім. Для гэтага яны выкарыстоўвалі англійскую і японскую мовы, тэмп гаворкі ў якіх істотна адрозніваецца. Адзін і той жа чалавек чытаў ангельскія і японскія тэксты, пакуль навукоўцы пры дапамозе магнітна-рэзананснае тамаграфіі вымяралі сардэчны рытм дзіцяці.

Высветлілася, што сардэчны рытм, а значыць, і рэакцыя дзіцяці, мяняецца, калі ён чуе нязвыклую яму мову. Эксперты сцвярджаюць, што гэта сведчыць пра нашае ранняе моўнае развіццё, якое пачынаецца яшчэ да нараджэння.

Nina.nn.by