Скандальная гераіня расійскага інтэрнэту Дзіяна Шурыгіна выходзіць замуж
Скандальная гераіня расійскага інтэрнэта Дзіяна Шурыгіна выходзіць замуж. Яе абраннікам стаў супрацоўнік Першага расійскага канала.
28.08.2017 / 11:23
Гісторыю Дзіяны Шурыгінай абмяркоўвалі ўсе расійскія СМІ. Яна «праславілася» тым, што яе на вечарынцы згвалціў знаёмы. Аднак грамадская думка была, хутчэй, на баку хлопца — маўляў, Дзіяна вінаватая сама.
З 29-гадовым аператарам Андрэем Шлягіным дзяўчына пазнаёмілася падчас здымак праекта для YouTube-канала тэлевядучага Андрэя Малахава.
Рэгістрацыя шлюбу прызначаная на кастрычнік.