Каб трапіць у вагу, беларускі кікбаксёр на ўзважванні раздзеўся дагала ВІДЭА
Кур'ёзны выпадак здарыўся перад турнірам у Кітаі.
23.09.2017 / 21:10
Беларускі кікбаксёр Макс Спадаранка на ўзважванні не трапляў у сваю вагу. Бракавала літаральна грамаў, таму, каб трапіць на спаборніцтвы, яму давялося зняць нават майткі. Збянтэжаны такім паваротам, ён яшчэ і пайшоў упрочкі ў чым маці нарадзіла.
Відэа Спадаранка апублікаваў ва ўласным інстаграме.
«Вось што здараецца, калі твой мозг даўно не атрымліваў вуглеводаў», — так ён пракаментаваў эксцэс.
26-гадовы Спадаранка — адзін з самых паспяховых беларускіх кікбаксёраў. Ён таксама ўдзельнічаў у шэрагу піяр-праектаў.