Коцікі больш не патрэбныя: у Японіі вынайшлі робата-падушку з хвастом

Мяккі робат кампаніі Yukai Engineering рэагуе на пагладжванні, а галоўнае — не просіць паесці.

06.10.2017 / 11:19

Японская кампанія Yukai Engineering распрацавала робата-падушку з хвастом, адзін у адзін як у хатніх гадаванцаў. Пра гэта паведамляе выданне The Verge.

«Тэрапеўтычны робат» будзе карысны жыхарам гарадоў, у якіх няма ўмоў трымаць котку, дзецям і старым, паведамляюць у кампаніі. Дастаткова толькі пагладзіць робата і ўбачыць, як ён рэагуе на ласкі і віляе хвастом, каб адчуць сябе лепш.

Мадэль плануецца выпускаць у двух колерах — шэрым і карычневым. Продажы навінкі пачнуцца летам 2018 года. Падушка з хвастом будзе каштаваць каля $ 100.