Брытанка выйшла замуж за свайго сабаку
43-гадовая брытанка Вільгельміна Морган Калахан, расчараваўшыся ў мужчынах, выйшла замуж за ўласнага сабаку, піша Metro.uk.
10.10.2017 / 18:10
Тут і ніжэй фота РА
«Жаніхом» стаў маленькі ёркшырскі тэр'ер Гары, якога Калахан называе «Мой кароль». Жанчына сцвярджае, што ні ад аднаго мужчыны яна не атрымлівала столькі падтрымкі і дабрыні.
З моманту іх знаёмства ў жыцці Вільгельміны было многае — страта працы, недахоп грошай і нават затапленне дома, і падчас усіх гэтых няўдач Генры паказаў сябе як ідэальны спадарожнік і заўсёды знаходзіўся побач.
Рэгістрацыя адносін пары адбылася ў інтэрнэце ў прысутнасці сведак, бо шлюбы паміж людзьмі і жывёламі афіцыйна забароненыя, аднак жанчына ўсё роўна лічыць гэты шлюб духоўным і больш каштоўным, чым нейкія паперы і фармальнасці.
Раней мы пісалі, што італьянка зладзіла пышнае вяселле сама з сабой.