СМІ: Прынц Гары і Меган Маркл пажэняцца наступным летам
23.10.2017 / 21:54
У 2018 годзе плануюць заключыць законны шлюб брытанскі прынц Гары і амерыканская актрыса Меган Маркл, паведамляе шэраг СМІ.
На дадзены момант Кенсінгтонскі палац не даў афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі, аднак інсайдары сцвярджаюць, што прынц Гары і Меган не толькі заручаныя, але і прызначылі дакладную дату вясельнай цырымоніі. Нібыта ўрачыстае мерапрыемства адбудзецца летам будучага года, у палацы ўжо пачалася падрыхтоўка.
Hello
Кажуць, 33-гадовы Гары не хоча ладзіць пышную ўрачыстасць, якая было ў яго брата Уільяма — з жывой трансляцыяй на ўвесь свет, а настроены арганізаваць больш інтымную і рамантычную цырымонію.
Па чутках, на мінулым тыдні 36-гадовая Меган атрымала канчатковае «ўхваленне» ад бабулі свайго бойфрэнда — Лізаветы II. Аднак вядома, што каралеве не падабаецца, як дзяўчына яе ўнука апранаецца і паводзіць сябе на публіцы. Меган адрозніваецца наравістым характарам, і ёй будзе нялёгка падладжвацца пад строгі этыкет каралеўскага палаца.
Global Look Press
Гары і Меган сустракаюцца з вясны 2016 года. Пара пазнаёмілася на адным з дабрачынных мерапрыемстваў. Меган актыўна займаецца дабрачыннасцю з 20 гадоў, уступіўшы ў арганізацыю дапамогі дзецям з праблемных рэгіёнаў.