«Усё га*но» — блогерка Ася Паплаўская стварыла сцікеры са сваёй выявай
як вам?
Блогерка працягвае актыўна піярыць сваю асобу сучаснымі сродкамі.
31.10.2017 / 14:43
Летам дзяўчына зняла відэапрэзентацыю, дзе паабяцала, што створыць такі сайт, які будуць чытаць не менш за 1000 чалавек за суткі, а на яе ютуб-канал падпішуцца 100 тысяч, штомесяц жа яна збіраецца зарабляць не менш за $800-1000.
Пакуль што Ася піша ў ЖЖ і фэйсбук, а за яе відэа на ютуб-канале сочаць 36 падпісантаў, але ўсё наперадзе.
Дадаткова яна вырашыла падтрымаць імідж новым спосабам — з’явіліся фірмовыя сцікеры з Асяй, якія транслююць наступныя эмоцыі: «Усё га*но», «Да ладна», «Лайк!», «Бусь». Відаць, менавіта іх часцей за ўсё адчуваюць аўтары блогаў.
Можаце карыстацца!