У Мінску запрацавала першая крама Timberland: ёсць жаночыя мадэлі

Афіцыйнае адкрыццё прызначылі акурат на пачатак зімы — 1 снежня. Крама месціцца на трэцім паверсе ГЦ «Замак».

01.12.2017 / 12:45

Timberland здабыў славу дзякуючы сваім легендарным непрамакальным цёплым жоўтым ботам. Але гэта не адзіная мадэль, якую выпускае брэнд, хоць яна па-ранейшаму займае пачэснае месца ў лінейцы.

Колеравая гама апошніх калекцый выходзіць далёка за межы жоўтага: ёсць не толькі рыжыя, карычневыя боты, але і шэрыя, чорныя, сінія, фіялетавыя, зялёныя, бардовыя, валошкавыя, бэжавыя і нават белыя.

Акрамя абутку ў краме прапануюць курткі, штаны, джынсы, майкі, худзі, байкі, швэдры, сумкі, шапкі, пальчаткі ды заплечнікі.

Nina.nn.by