Вдохновляющий инстаграм белоруски, открытки и игры которой вы стопроцентно видели

Еженедельно мы делимся с вами толковыми профилями. Для вдохновения и не только.

20.12.2017 / 22:06

Нягледзячы на тое, што абедзве адукацыі Волі Кузьміч далёкія ад мастацтва (механіка-матэматычны факультэт БДУ і права ў Эканамічным універсітэце), яна знайшла сябе менавіта ў ілюстрацыях і анімацыі.

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Воля Кузьміч.

Снег увосень запускаюць для натхнення ілюстратараў, якія на вуліцах шапацяць восеньскім лісцем, а за працоўнымі сталамі запальваюць навагоднія ёлкі і «вяжуць» швэдры ласям і Сантам ✨❄️⛄️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Гэта яе малюнкі вы маглі бачыць у калекцыі «Як чуецца — так і малюецца», вулічным арт-праекце Freedom on Paper і на шматлікіх паштоўках з нацыянальным каларытам, у тэлерэкламе, на сайтах і ў мабільных дадатках.

Усё звычайна пачынаецца з эскізаў Сюжэты з персанажамі для тэлероліка UNFPA. Часам адразу малюю на планшэце, але эмоцыі персанажаў найлепш ідуць з-пад алоўка ☝️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

У гэтым сезоне зусім не будзе часу абнавіць па крамах запасы святочных паштовак з маімі ілюстрацыямі аднак у дзве-тры сталыя «дылерскія» кропкі абяцаюся падвезці ☺️ Таму на калядных кірмашах калі й можна будзе знайсці маё, то толькі калі нехта з «маіх» крамаў там будзе ☝️ Альбо можа хто з майстроў з блізкай канцэпцыяй прапануецца на ўзаемавыгодных умовах захапіць і мой паштоўкавы стэнд? Паспрабавала палічыць, а ў мяне ўжо болей 20 відаў паштовак і амаль столькі ж кубкаў! І ў любую працоўную фортку хочацца намаляваць яшчэ Але астужаю сябе, астужаю

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Не стрымалася Па матывах аднаго з нядаўнiх праектаў. З Днём Незалежнасцi!

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Цяпер яна ілюструе кнігу «Казкі старога Адамкова» Наталкі Харытанюк пра дзіцячыя прыгоды ў старым Берасці.

Візуалізуйце свае мары, бо думкі матэрыяльныя! ✨ Некалі пры пошуку чаговага жытла я намалявала ілюстрацыю нашай парачкі з катом ды надпісамі, што мы шукаем у ідэале. У Франціка быў надпіс «Кватэра з цікавым выглядам з вакна!» ☝️ Цяпер у нас выгляд ва ўсе бакі дома, а ў вокнах завісае не толькі кот Трэ падсунуць кату свой вішліст, няхай навізуалізуе!

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Воля нарадзілася «ў сэрцы клубнічнага рэгіёна», на Лунінеччыне. Яе бацькі, як кажа яна сама, людзі зямлі. Усё яе дзяцінства прайшло ў вёсцы. Для яе Палессе і родны двор — гэта месца сілы, таму яна бывае там кожны сезон і тады «інстаграм з будняў ілюстратара і lifestyle-блогу ператвараюцца ў наўпростыя ўключэнні з палескай вёскі».

Забеглі ў госці да 90-гадовай бабы Дусі, а там зноў кацяняты, а цётка Ева перабірае фасолю Праз паўгадзіны пасля нашага сыходу па вуліцы будзе ехаць і бібікаць мікрааўтобус, які прыймае фасолю і семкі, а мы будзем махаць яму ў бок бабінай хаты, каб спыніўся там ✌️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Нечакана тэлепартаваліся на Палессе Тут ацяпляльны сезон пачынаецца з першымі замаразкамі, то бок сёння! ❄️ Адзін з самых прыемных гукаў - прачынацца пад грукат патэльні і чыгункоў, што цягае маці за сценкаю ❤️ Сёння да спрадвечных ранішніх гукаў прывучалі і Льва ☺️✨

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Пчолы ў маёй галаве!

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

«Нешта ты неспакойная робішся, час вяртаць цябе на пабыўку на Палессе», - прыблізна так гаворыць Юра, калі сам засумаваў па дарозе і поўдні :) На здымку я і мая маленькая баба Дуся ☺️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Прыязджаючы дадому і лежачы вечарам пасля поля без задніх ног і пярэдніх рук, у той час як бацькі яшчэ варушацца ў двары і даглядаюць гаспадарку, думаеш, што раніцай ужо і не ўстанеш. А не, з узыходам сонца цягнешся следам па расе. І да таго часу як у Менску толькі прачынаешся, тут ужо ёсць дзесятак нагодаў пананарыцца сабой.

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Гарбузікі! Мясцовыя настаўнікі і работнікі садка пабралі адсюль сабе іх у школы для дэкарацый

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Нядаўна з нагоды 90-годдзя бабы Дусі Воля намалявала сямейны радавод, з якога бачна, што ад бабулінага кахання з'явіліся больш за 60 чалавек. Паглядзіце, які цуд!

Дамалявала бабін радавод! Юрка завёз на друк, вяртаецца, а там яго ўсе супрацоўнікі чакаюць-сустракаюць, распытваюць на перабой пра колькасць бабіных унукаў-праўнукаў Вось сустрэліся маладыя баба Дуся і дзед Коля, і ў выніку іх кахання цяпер болей за 60 новых людзей! А бабе Дусі 90 год.

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Акрамя чароўных працоўных момантаў і будняў палескай вёскі, у інстаграме Волі можна сачыць за тым, як расце яе сын Леў.

«Нараджэнне сына амаль не змяніла мой працоўны рытм, хіба што паскорыла яго. Нібыта дадалося новае вымярэнне. Я вельмі радая, што магу і працаваць, і гадаваць дзіцяці, і расці прафесійна. Пакуль Леў маленькі, асабліва хочацца быць разам з ім, назіраць, як ён мяняецца, расце. Сын часта побач, калі я ладжу прэзентацыі, майстар-класы, а часам можа раптоўна «далучыцца» да працоўнай анлайн-канферэнцыі», — расказвае Воля.

Вечна харошыя серыялы ў новых сезонах ператвараюцца ў нешта ня тое, таму з хваляваннем уключылі нядзельным вечарам новы Peaky Blinders А там усё нават лепей, чым было! Жарсці не адпускаюць. Прывет брытанскім кепкам ад нашых! ✌️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Пятніца. Вечар. Трэцім будзеш? ✌️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Мая любімая гульня з дзяцінства - хованкі! А ў Льва зараз самы такі выгодны мне ўзрост, калі больш любіць шукаць, чым хавацца сам Таму ў мяне цяпер рэжым: папрацавала, адпачні, схавайся і пад гучнае тупаценне знайдзіся ✨ А ў маім вясковым дзяцінстве маштаб гульні закранаў некалькі падворкаў. Гулялі цэлымі сем’ямі, ад маленькіх да старых, а абмежаванні былі тыпу «Не хавацца ў хатах і на сенавале» ☝️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Вось так зірнеш у вакно, а там радасць, аптымізм, азарт да працы – і горы скараць адразу хочацца

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Неяк думала знайсці ў Менску кропкі, дзе растуць дубы, каб хадзіць натхняцца, абдымацца. А тут наўпрост у нашым двары расце аграмадны дуб! Лёгка здагадацца, што цяпер ляжыць у нас ва ўсіх кішэнях швэдраў І так, мы яшчэ трымаемся, ніякіх грыбоў - хоць ты фрэндстужку не глядзі

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Па здымках можа скласціся адчуванне, што жывем за горадам. А мы проста любім хутка зрывацца з цэнтру. І вось ужо правяраем прагрэтасць зямлі ўласнымі азадкамі ☀️ Вясна непазбежная!

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Як бы парадаксальна не гучала, але найбольш эфектыўны шлях пазбавіцца гэтага шэрага дажджлівага настрою - выйсці на двор, у туман, прадыхацца і прамокнуць добра ✌️☺️ Мы сёння зноў праведалі Менскае мора. А як вы кампенсуеце недахоп сонца? Магу як-небудзь распавесці пра наш самы фэйлавы і незабыўны дажджлівы восенькі адпачынак

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Галоўнае не адбіцца ад сваіх, а то згубяць і забудуць у гэтым тумане на Мінскім моры І гэта парада мне, а не качкам ☝️☺️

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

КК