Топ-20 жартаўлівых карыкатур ад часопіса «Вожык»
Сёлета беларускамоўны гумарыстычны часопіс «Вожык» апынуўся ў тройцы беларускіх СМІ, пазбаўленых дзяржаўнага фінансавання. Цяпер выданню трэба думаць не толькі пра жарты, але і як выйсці на самаакупнасць, бо перспектыва знікнуць блізкая як ніколі.
02.01.2018 / 11:22
Гумар у «Вожыка», трэба сказаць, спецыфічны. Мы прагледзелі падборкі карыкатур ад мастакоў і гумарыстаў выдання, ды адабралі для вас самыя… проста самыя.
«Вожык» пачаў выходзіць у 1941 годзе як агітплакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Сённяшнюю назву часопіс атрымаў пасля вайны. Сярод аўтараў выдання ў розныя часы былі Якуб Колас, Янка Купала, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Кандрат Крапіва, Пімен Панчанка і іншыя.