Самая валасатая дзяўчына ў свеце выйшла замуж і пачала галіць твар
17-гадовая Супатра Сусуфан з Тайланда, прызнаная ў 2010 годзе «самай валасатай дзяўчынай у свеце» па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса, выйшла замуж. Пра гэта паведамляе выданне Metro.
05.01.2018 / 11:39
Фота Daily Mail.
Сусуфан з Бангкока з дзяцінства пакутуе ад рэдкага захворвання — сіндрому Абрамса, таксама вядомага як гіпертрыхоз або сіндром пярэваратня. З часоў Сярэднявечча было вядома толькі пра 50 такіх хворых. У гэтых людзей па ўсім целе растуць густыя валасы за выключэннем далоняў і ступняў.
У дзяцінстве Сусуфан спрабавала рабіць лазерную эпіляцыю, але яна не дапамагла. Нейкі час яна перастала змагацца з валасамі на твары, аднак пасля вяселля пачала галіцца. Пра свайго мужа яна кажа так: «Ты не толькі мой першы мужчына, але і каханне ўсяго майго жыцця».