Знайшоўся пакупнік на самую дарагую парфуму ў гісторыі

За адзін флакончык раскошы ад італьянскага дома Bulgari ён заплаціў €200 000. 

29.01.2018 / 18:52

Сам флакон парфумы Opera Prima — гэта, можна сказаць, твор ювелірнага мастацтва. Ён аздоблены золатам, каляровымі і каштоўнымі камянямі, у тым ліку дыяментамі (25 карат), тапазамі (250 карат) і аметыстамі (4,45 карат).

У водары гэтай парфумы спалучаюцца ноткі цытрыны, пялёсткаў апельсінавага дрэва, мускуса і кветак. Стварыла яго Даніэла Андрые (Daniela Andrier) яшчэ ў 2014 годзе да 130-годдзя Bulgari.

Nina.nn.by