Натхненне: беларускамоўны інстаграм рэдактаркі з вязанымі рэчамі і мастацкім поглядам на звычайнасці
У эфіры наша пастаянная рубрыка. Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.
07.02.2018 / 19:57
Галя Слабкоўская-Шымко.
Галя Слабкоўская-Шымко — літаратурны рэдактар, якая горача любіць сваю прафесію і кажа, што пасля дэкрэта абавязкова вернецца менавіта ў гэту сферу. У дадзены момант яна займаецца рамесніцтвам і вяжа вельмі стылёвыя рэчы.
Інстаграм для Галі — гэта магчымасць хутка занатаваць свае думкі і, як сама яна кажа, «крыху паёлупнічаць». Паназірайце за яе сусветам і вы!