«Жанчына не можа расслабіцца ў прысутнасці мужчыны»? Побач з Хельсінкі хутка запрацуе востраў, куды хлопцам уезд забаронены

Стварыць месца адпачынку выключна для жанчын прыйшло ў галаву бізнэс-вумэн Крысціне Рот.

09.02.2018 / 11:34

Крысціна Рот на сваім востраве.

«Жанчына не можа расслабіцца ў прысутнасці мужчыны. Паглядзіце, што адбываецца на пляжы, напрыклад. Варта толькі з'явіцца мужчынам на гарызонце, як дзяўчаты тут жа хапаюцца за губныя памады і расчоскі. Хацелася б засяродзіцца на сабе, не спрабуючы бударажыць гармоны», — патлумачыла сваю ідэю аўтарка праекта.

Крысціна адзначае, што любіць мужчын, але яе востраў будзе для тых, хто стаміўся ад «перанасычанасці тэстастэрону ў паветры».

Свой праект яна назвала SuperShe («СуперЯна»), а забраніраваць месцы для наведвання вострава можна ўжо на лета 2018 года.

Nina.nn.by