Шыкоўнае сямейнае хобі: дзеці аднаўляюць сцэны з фільмаў, намінаваных сёлета на «Оскар» ФОТЫ
Праект Don’t Call Me Oscar рэжысуе Мэгі Старына (Maggie Storino) — маці трох дзяўчынак з відавочным акцёрскім талентам. Сафіі (Sophia) — сем год, яна самая старэйшая. Сэдзі (Sadie) — пяць, а Слаўн (Sloane) — толькі два.
01.03.2018 / 17:27
Трэці год запар Старыны паўтараюць вядомыя кадры з найбольш яркіх і запамінальных карцін года — намінантаў на «Оскар». Пра гэта пішуць Vanity Fair.
Найбольш жаданай роллю сёлета для дзяўчынак стаў чалавек-амфібія з «Формы вады».
А вось найбольш складаным, як ні дзіўна, было паўтарыць выраз твару Фрэнсіс МакДорманд з «Трох білбордаў».
Да абвяшчэння пераможцаў «Оскара-2018» застаецца ўсяго тры дні, цырымонія пройдзе 4 сакавіка. На званне «Найлепшага фільма» прэтэндуюць дзевяць стужак. Пра двух намінантаў мы ўжо згадалі, ніжэй — яшчэ сем.