Кэці Пэры пацалавала незнаёмага хлопца, і цяпер яе абвінавачваюць у харасмэнце

Інцыдэнт адбыўся на шоу «American Idol». Адзін з яго ўдзельнікаў 19-гадовы Бэнджамін Глэйз з Аклахомы падчас свайго выступу распавёў журы, што ні разу ў жыцці не цалаваўся. Кэці Пэры, якая ўваходзіць у склад журы шоу, вырашыла выправіць сітуацыю.

18.03.2018 / 11:36

Меркавалася, што Бэнджамін пацалуе Кэці ў шчочку, але яна вывернулася, і яны пацалаваліся ў вусны. Ад нечаканасці хлопец нават паваліўся.

Пасля гэтага СМІ і гледачы пачалі актыўна абмяркоўваць сітуацыю. Некаторыя ўбачылі ў пацалунку харасмэнт, бо ён парушае прынцып згоды. Людзі адзначаюць, што калі б на месцы Кэці быў мужчына, яму б увогуле дасталося за «гвалтоўнае» дзеянне.

Сам Бэнджамін у інтэрв'ю СМІ таксама прызнаўся, што не хацеў, каб яго першы пацалунак у жыцці быў вось такім, некамфортным і без кахання.

Nina.nn.by