Хто б мог падумаць, што Paint на такое здольны? Проста зірніце на гэтыя карціны

Усё гэта намалявала 87-гадовая іспанка Конча Гарсія Заэра, піша Афіша Daily.

22.03.2018 / 19:44

Летась дзеці жанчыны стварылі ёй акаўнт у інстаграме, дзе з'яўляюцца ўсе новыя работы Заэры. Цяпер іх 17. Здаецца, не вельмі шмат, затое падпісантаў ужо 136 тысяч. Выкладзеныя малюнкі збіраюць дзясяткі тысяч лайкаў. 

A post shared by Concha García Zaera (@conchagzaera) on

Для Заэры такое масавае захапленне яе работамі дзіўнае, бо яна лічыць, што нічога геніяльнага ў гэтых малюнках няма — усе ідэі скапіяваныя з выяў на паштоўках ці іншых карцін. На стварэнне аднаго такога Paint-шэдэўра ў жанчыны сыходзіць каля двух тыдняў.

A post shared by Concha García Zaera (@conchagzaera) on

А маляваць іспанка пачала, калі захварэў яе муж.

«Мне давялося праводзіць шмат часу побач з ім. Я пачала маляваць невялічкія рэчы: спачатку — домік, на наступны дзень я дамалявала да яго гару. Паступова я дадавала дэталі — у выніку ў мяне выйшла сімпатычная работа», — прыгадала Заэра.

Nina.nn.by