У феміністак з'явіліся ўласныя шрыфт і азбука

Новы шрыфт мае назву The Feminist Letters, і яго нават можна спампаваць.

22.04.2018 / 17:42

Кожная літара шрыфту адпавядае пэўнаму лозунгу. Напрыклад, В (birth) азначае падтрымку мацярынства, а W (women in power) — салідарнасць з тымі, хто змагаецца за кіраўнічыя пасады, — паведамляе выданне «Нож».

Стварылі шрыфт у агенцтве Y&R пры падтрымцы руху Women in Tech. Упершыню яго заўважылі на плакатах на «Маршах жанчын».

Nina.nn.by