Наталля Пяткевіч змяніла імідж ФОТЫ

08.05.2018 / 20:36

У новым вобразе паўстала былая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Пасля сыходу з дзяржслужбы яна займае пасаду гендырэктара кампаніі «Шантэр». Такой яна была ў 2016 годзе.

А сёння яна наведала цырымонію закладкі капсулы ў падмурак новага завода «Амкадор-Маш» у пасёлку Калодзішчы. Тыя, хто даўно не бачыў Пяткевіч, звярнулі ўвагу на яе новую прычоску.