Пераможца «Еўрабачання-2018» прамяняла выступ у Расіі на гей-парад у Тэль-Авіве

15.05.2018 / 17:21

Пераможца песеннага конкурсу Еўрабачанне 2018, ізраільская спявачка Нэта Барзілай адхіліла запрашэнне выступіць у Расіі.

Выканаўцы хіта Toy Нэце Барзілай прапанавалі прыняць удзел у прэміі Трансфармацыя тэлеканала Муз-ТВ, якая адбудзецца 8 чэрвеня. Аднак менеджмент спявачкі адказаў, што ў гэты дзень яна будзе занятая.

8 чэрвеня Нэта плануе прыняць удзел у ЛГБТ-парадзе ў Тэль-Авіве, што для артысткі значна важней. Акрамя таго, трыумфатар Еўрабачання выказала занепакоенасьць тым, што ў Расіі праводзіць падобныя мерапрыемствы забаронена.

Праграмны дырэктар расійскага тэлеканала, куды запрашалі ізраільскую спявачку, адзначыў, што «ва ўсіх свае каштоўнасці».