У Гомелі мужчына шышкамі выклаў партрэт каханай пад вокнамі бальніцы ФОТАФАКТ

Як сцвярджаюць жыхары Гомеля, фотаздымак быў зроблены з 7-га паверха Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы.

17.05.2018 / 11:34

На гэтым паверсе знаходзіцца пасляродавае аддзяленне і, хутчэй за ўсё, такім чынам малады бацька выказаў свае пачуцці жонцы, якая нарадзіла.

Фота Дар'і Кісялёвай.

Праўда, самі дактары гэты партрэт не бачылі. «Мабыць, шышкі ўжо раскідалі, а мы так і не паглядзелі на мастацтва», — пракаментавалі «Ніне» ў гомельскай бальніцы. Дзяжурныя ж пасляродавага аддзялення адзначылі, што ў вокны звычайна на працы не глядзяць.

КК