«Віталь, не лезь у маё жыццё! Альбо цябе знойдуць без яйцаў і без галавы» ФОТЫ

19.05.2018 / 15:00

«Віталь, не лезь у маё жыццё! У мяне сям’я, і я шчаслівая. Не падкатвай свае яйцы на замужніх жанчын. Альбо цябе знойдуць без яйцаў і без галавы», — аб’явы з такой пагрозай і фотаздымкам «Віталя» невядомая размясціла на прыпынках Мінска і ў грамадскім транспарце. А таксама даслала ў Рэдакцыю «Нашай Нівы».

З назваў фотаздымкаў вынікае, што яны былі зробленыя раніцай 18 мая.

Аўтар ліста пакуль не адказаў на просьбу карэспандэнта «НН» падрабязней расказаць гісторыю ўзаемаадносінаў з Віталём.

Nina.nn.by