Актывістка ЛГБТ выйшла да будынка МУС з плакатам «Самі вы падробка» ФОТАФАКТ
Мінчанка Вікторыя Біран выйшла да будынка МУС у сталіцы з плакатам «Самі вы падробка». Такім чынам выказала нязгоду з нядаўняй заявай ведамства аб людзях з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй.
24.05.2018 / 16:08
«МУС кажа: «ЛГБТ-супольнасць, і ўся гэтая барацьба за «свае правы», і сам дзень супольнасці — усяго толькі падробка!». А я кажу: «Самі вы падробка! Ваша публічная гамафобія, вашыя мэты ўстойлівага развіцця, ваша сяброўства ў ААН, ваша захаванне правоў чалавека — гэта падробка», — патлумачыла дзяўчына ў сацсетках свой учынак.