Ірландцы прагаласавалі за легалізацыю абортаў

26.05.2018 / 09:43

Irish Times

У Ірландыі прыхільнікі паслаблення законаў супраць абортаў атрымалі перамогу на рэферэндуме, вынікае з дадзеных экзіт-полаў.

Паводле апытанняў газеты The Irish Times, за змену заканадаўства прагаласавалі 68% ірландцаў, па дадзеных тэлеканала RTE - 69%.

На галасаванне было вынесена пытанне аб згодзе на адмену папраўкі да канстытуцыі, паводле якой жыццё цяжарная жанчына і ненароджанае дзіця валодаюць аднолькавым правам на жыццё. Перамога прыхільнікаў пераменаў дасць магчымасць прыняць закон, які дазваляе жанчынам рабіць аборт без медыцынскіх паказанняў на тэрміне да 12 тыдняў.