Ваш спаситель в жаркую погоду: самый вкусный холодник — рецепт

02.06.2018 / 10:20

Колькі сябе памятаю, як толькі тэмпература падымалася вышэй за 20 градусаў, у нашай сям’і гатаваліся халаднікі: з бураком, з бацвіння, са шчаўя і крапівы. Але самы мой улюблёны варыянт — халаднік з бураком і кефірам. Гатуецца вельмі проста, насычае і ахалоджвае!

Складнікі на 4 порцыі:

Буракі зварыць ці запекчы. Асабіста я больш люблю запякаць: падаецца, што бурак тады мае больш насычаны смак і колер. Для запякання дастаткова капнуць алеем на бурак, завярнуць яго ў фальгу і пакінуць у духоўцы на гадзіну пры тэмпературы у 180 градусаў (можна пакласці скруткі з бураком у духоўку, пакуль там выпякаецца нешта іншае, каб ашчадзіць час).

Гатовыя ахалоджаныя буракі трэба пацерці на тарцы. Заліваем іх кефірам і вадой (можаце дадаць больш вады, але мне падабаецца менавіта густы, кефірны халаднік). Солім, дадаём воцат па смаку.

У талерку крышым агурок, зялёную цыбулю, кроп (калі ёсць жаданне, можна пакрышыць радыску), кладзём яйка. Заліваем бураком з кефірам, запраўляем смятанай. Прыўкрасна ідзе і з запечанай бульбай, і з чорным хлебам.

Смачна есці!

Ольга Чернова