Палкі танец Домрачавай і Б'ёрндалена на развітальнай вечарыне караля біятлона ВІДЭА
18.06.2018 / 11:56
У пачатку красавіка 8-разовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Оле Эйнар Б'ёрндален абвясціў аб завяршэнні кар'еры, а ў суботу ў Осла муж Дар'і Домрачавай даў развітальную вечарыну. Падрабязнасці сабрала by.tribuna.com.
Мерапрыемства выйшла масавым. На івэнт, які праходзіў у ваколіцах Осла, з'ехаліся 230 чалавек. Сярод іх было хапала вядомых спартсменаў, селебрыці, бізнэсменаў.
Оле і Дар'я з'явіліся на вечарыну на шыкоўным Maserati.
Домрачава была ў гэты дзень у белай сукенцы, а яе зорны муж абраў белую кашулю і чорны пінжак.
Гваздом вечара стаў адмысловы танец, які падрыхтавала Дар'я і Оле-Эйнар. Вельмі палкі.