Улады пракаментавалі чуткі пра павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын да 63 гадоў

21.06.2018 / 16:14

Фота Сяргея Гудзіліна

Прапановы аб новым павышэнні пенсійнага ўзросту для жанчын не прапрацоўваюцца.

Пра гэта заявіў сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

Нядаўна ў СМІ з'явілася інфармацыя, што пенсійны ўзрост для жанчын (да 63 гадоў, як і ў мужчын) можа працягнуцца пасля 2022 года. Імавернасць гэтага Валерый Кавалькоў не пацвердзіў. «Прапановы па гэтым пытанні ў цяперашні час не прапрацоўваюцца», - сказаў ён. Тое ж, паводле слоў намесніка міністра, тычыцца і тэмы змянення парадку выплат працуючым пенсіянерам — на сённяшні дзень яно не абмяркоўваецца.

Нагадаем, што згодна з указам Лукашэнкі ад 11 красавіка 2016 года прадугледжваецца паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту — да 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны - у 58 гадоў.