Памёр сузаснавальнік Benetton Карла Бенетон
11.07.2018 / 13:37
Карла Бенетон нарадзіўся 26 снежня 1943 г. у Італіі. Ён заснаваў Benetton разам са сваімі братамі Лючыана і Джыльберта і сястрой Джуліанай ў 1965 годзе. Свой першы магазін яны адкрылі ў горадзе Белуна пад Венецыяй, а ўжо праз тры гады адкрылі яшчэ адзін у Парыжы. На сённяшні дзень у Benetton каля пяці тысяч крамаў па ўсім свеце.
Акрамя адзення, кампанія атрымала шырокую вядомасць дзякуючы сваім правакатыўным кампаніям на надзённыя тэмы, большасць з якіх здымае фатограф Аліўера Таскані.