Ці можна ў Беларусі ўсынавіць дзіця, калі вы не ў стасунках? 

Што рабіць, калі адзінокая жанчына або мужчына прынялі рашэнне выхоўваць дзіця самастойна? Тлумачыць юрыстка Алена Кагарліцкая.

16.07.2018 / 10:31

«Беларускае заканадаўства прадугледжвае магчымасць усынаўляць дзяцей дзеяздольнымі асобамі, якія знаходзяцца ў шлюбе, так і адзінокімі асобамі абодвух палоў», — кажа яна.

То бок, калі вы жывяце адзін, то вы смела можаце ўсынаўляць дзіця пры выкананні наступных патрабаванняў.

Адзінокі чалавек можа ўсынавіць дзіця, калі ён:

Акрамя названых патрабаванняў, таксама прымаецца пад увагу ўзрост усынавіцеля.

Розніца ва ўзросце паміж усынавіцелем і дзіцём павінна складаць ад 16 да 45 гадоў.

Выключэнне можа быць зроблена судом толькі па прычыне, прызнанай уважлівай: калі дзіця прывязанае да асобы, якая жадае яго ўсынавіць, лічыць яго сваім бацькам ці маці.

У тым выпадку, калі на ўсынаўленне аднаго і таго ж дзіцяці прэтэндуюць асобы, якія не знаходзяцца паміж сабой у шлюбе, то ім адмовяць на сумеснае ўсынаўленне такога дзіцяці.

«Паўтаруся, што згодна з заканадаўствам, усынавіцелем можа быць як адзінокая жанчына, так і адзінокі мужчына. Аднак на практыцы да адзінокіх усынавіцеляў-мужчын органы апекі ставяцца вельмі насцярожана, старанна вывучаюць матывы ўсынаўлення і абстаноўку ў доме кандыдата ва ўсынавіцелі», — кажа юрыст.

Адзінокаму мужчыне давядзецца чымсьці тлумачыць сваю любоў да дзяцей і даказваць, што ён зможа даць рады бацькоўскім абавязкам не горш за жанчыну.

Згодна з Палажэннем аб парадку перадачы дзяцей на ўсынаўленне, кандыдаты ва ўсынавіцелі могуць атрымаць інфармацыю аб працэдуры ўсынаўлення і пераліку дакументаў, неабходных для ўсынаўлення ў аддзеле адукацыі па месцы свайго жыхарства або ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення (г. Мінск, вул. Платонава, 22).

Падрабязная паслядоўнасць дзеянняў па ўсынаўленню дзіцяці выкладзена на сайце Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Беларусь. 

Наталля Тур, фота на застаўцы pixabay.com