Новазеландская міністарка паехала ў бальніцу на ровары нараджаць свайго першынца

Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі. 

19.08.2018 / 16:32

Жулі Джэнтар, міністарка па справах жанчын з Новай Зеландыі, знаходзіцца на 42-м тыдні цяжарнасці. 

«Гэта ўсё, жадаю нам удачы! — напісала Жулі ў сваім інстаграме пад фотаздымкам на ровары. — Мы з маім партнёрам ехалі на ровары, бо ў машыне не хапала месца для каманды падтрымкі… Але гэта падарыла мне самы добры настрой!»

A post shared by Julie Anne Genter (@julieannegenter) on

Жулі Джэнтар 38 год, яна вядомая абаронца раварыстаў.

nn.by