У Расіі распачалі крымінальную справу супраць феміністкі за «распальванне нянавісці да мужчын»
Сёння стала вядома, што следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расіі па Омскай вобласці распачало крымінальную справу ў дачыненні да 31-гадовай феміністкі Любові Калугінай.
05.09.2018 / 13:26
Дзяўчыну абвінавачваюць у распальванні нянавісці да мужчын. Нагодай для крымінальнай справы сталі пасты і мемы з Укантакце наступнага зместу:
Фота: wonderzine.com. Са скаргай на падобныя пасты, апублікаваныя ў 2013-2016 гг., у паліцыю нібыта звярнуўся жыхар Бірабіджана.
Фота: youtube.com.
На фотаздымку — Любоў Калугіна. Яна лічыць, што нават калі ёй «вынесуць самы мяккі прысуд, будзе пракладзена дарожка, каб саджаць за жарты не толькі пра феміністак, а яшчэ і пра шмат іншых людзей».