Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі прыйшла на Генасамблею ААН з трохмесячнай дачкой ФОТА

24 верасня прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн прыйшла з трохмесячнай дачкой на Генеральную асамблею ААН у Нью-Ёрку, дзе яна выступала на Саміце свету ў памяць аб Нэльсане Мандэле.

25.09.2018 / 15:45

Ардэрн — першы сусветны лідар, хто прыйшоў на Генасамблею з немаўлём. Ардэрн займае пасаду прэм'ер-міністра з кастрычніка 2017 году.

Сёлета яна стала другой кіраўніцай краіны ў гісторыі, якая падчас знаходжання на пасадзе нарадзіла дзіця.

Nina.nn.by