Тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у Кітаі і зарабіла $470 тысяч
29.09.2018 / 15:25
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла на турніры ў кітайскім Ухані. У фінале яна выйграла ў эстонкі Анэт Кантавейт — 6:3, 6:3.
Сабаленка атрымае за перамогу $470 тысяч прызавых. Агулам за кар'еру яна выйграла $1,32 мільёна.
Арына цяпер — 16-я ракетка свету.
Сабаленка перамагла таксама на турніры ў Нью-Хейвене ў канцы жніўня.