Створаная ў Беларусі «жаночая» мабільная праграма стала лідарам у App Store
02.10.2018 / 17:02
Створаная ў Беларусі «жаночая» мабільная праграма Flo стала самай папулярнай у ЗША ў катэгорыі «Здароўе і фітнес». Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў адзін з заснавальнікаў стартапа Дзмітрый Гурскі.
Flo — гэта мабільная праграма для прагназавання менструальнага цыкла, якая дазваляе адсочваць цяжарнасць, дае персанальныя рэкамендацыі і дае магчымасць камунікаваць з экспертамі і іншымі карыстальнікамі ананімна ўнутры праграмы. Яе распрацоўшчыкам з'яўляецца мінская кампанія «Айдыяномікс Дзіджытал».