Сабаленка апусцілася на 15-е месца ў рэйтынгу WTA

15.10.2018 / 08:37

Арына Сабаленка займае 15-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Тыдзень таму яна была на 11-й пазіцыі, але няўдала выступіла на турніру ў Цяньцзіне.

Учора таксама стала вядома, што Арына знялася з Кубка Крамля.

Першае месца ў рэйтынгу WTA займае румынка Сімона Халеп.