Егіпецкую актрысу аддалі пад суд з-за празрыстай сукенкі. Ёй пагражае да пяці гадоў турмы ФОТА

02.12.2018 / 15:43

Егіпецкая актрыса і фотамадэль Ранія Юсеф 12 студзеня паўстане перад судом у Каіры за тое, што прыйшла на закрыццё Каірскага кінафестывалю ў празрыстай сукенцы.

На актрысу ў пракуратуру паскардзілася група адвакатаў, якія абвінавацілі яе ў дзеяннях, «якія штурхаюць да распусты і спакусаў», а таксама ў «распаўсюдзе заганаў спосабамі, што парушаюць устаноўленыя нормы ў егіпецкім грамадстве». Калі актрысу прызнаюць вінаватай, ёй пагражае да пяці гадоў зняволення, адзначае BBC News.

44-гадовая Ранія Юсеф прыйшла на кінафэст у празрыстай сукенцы, што адкрывае яе ногі. Актрыса апублікавала фатаграфіі з кінафестывалю ў інстаграме

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Actress :Rania Youssef @raniayoussef_ Dress : Elizabita franky Mlihigue @Elizabitafranky Makeup Artist : mona Gamal @monagamalmakeup #Elmawardy jewelry # Hair Stylist : Mahmoud Ammer @mahmoud_hair_stylist #cairofilmfestival #cinema #redcarpet #raniah_youseff #mysytle #actress #ciff40 #drama #film

Публикация от Rania Youssef (@raniayoussef_)