«Ток» з Алегам Гайдукевічам: пра геяў, жанчын і Колю Лукашэнку ВІДЭА
Сям'я Гайдукевічаў тройчы выступала ў якасці спарынг-партнёра Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Кандыдатам заўсёды быў старэйшы, Сяргей. Але наступны раз у бюлетэнях з'явіцца — вось пабачыце — малодшы, 41-гадовы Алег Гайдукевіч.
16.12.2018 / 20:51
Ён не хавае сваіх палітычных амбіцый, гатовы выказвацца з любой нагоды і нават без яе. Умее казаць тое, што хоча аўдыторыя, але пры гэтым не злаваць уладу. Калі алгарытм дае збой, становіцца смешна — Гайдукевіч спачатку падтрымлівае «Пагоню», але праз тыдзень бярэ словы назад.
Гэта яго лепш за ўсё чуваць на расійскіх ток-шоу, прысвечаных Беларусі. Прычым перакрычаць былога міліцыянта сапраўды складана.
У новай праграме «Ток/Talk» з Адар'яй Гуштын Гайдукевіч-малодшы дае ацэнку апазіцыйным палітыкам і нават спрабуе тактоўна пакрытыкаваць Аляксандра Лукашэнку, разважае пра геяў у міліцыі і закон пра хатні гвалт.
А таксама расказвае заблытаную гісторыю сваёй сям'і: пры разводзе бацькоў ён застаўся з татам; маці з братам з'ехалі назаўжды ў Германію; зводная сястра, фігурантка матэрыялаў «Вікілікс», па стане здароўя пераехала ў Аўстрыю; цешча эмігравала ў ЗША, але збіраецца вяртацца ў Беларусь.
00:30 — пра геяў у міліцыі
3:07 — пра закон супраць хатняга гвалту
6:21 — пра развод бацькоў і выбар прафесіі
11:26 — пра сямейнасць у палітыцы і дынастыю Лукашэнкаў
14:38 — пра сястру, якая жыве ў Аўстрыі, і расследаванне «Вікілікс», дзе фігуравала сям’я Гайдукевічаў
17:16 — пра знаёмства з жонкай і памылку ў сямейных адносінах
21:05 — чаканні ад наступных прэзідэнцкіх выбараў
23:39 — чым Гайдукевіч лепшы за Лукашэнку
26:26 — тры памылкі Лукашэнкі як прэзідэнта
31:15 — пра Плошчу-2010, масавыя затрыманні і беларускіх палітыкаў
38:15 — дзень, калі Гайдукевіч прайграў на парламенцкіх выбарах 2016 года
39:55 — Беларусь без Лукашэнкі
42:03 — Post Scriptum: колькі каштуе гадзіннік Гайдукевіча
Глядзіце папярэднія выпускі:
- «Я жыву ў той Беларусі, якую паказваюць па БТ». Жорсткі «Ток» з Генадзем Давыдзькам
- «Ток» з мегапапулярнай блогеркай Лерай Яскевіч: Пра галодныя 2000-я, жыццё ў сталіцы і шоу Перліна
- Жорсткі «Ток» з Ганнай Канапацкай: пра Лукашэнку, маскі-шоу і дзяцей за мяжой
- Пра групавы сэкс, наркотыкі і Белсат — гранічна шчырае інтэрв'ю Івана Шылы