Сабаленка перамагла Шарапаву і выйшла ў паўфінал турніру ў Кітаі

04.01.2019 / 09:41

У кітайскім Шэньчжэні першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру.

Сёння яна ў матчы 1/4 фіналу перамагла расіянку Марыю Шарапаву 6:1, 4:2 (Шарапава пры гэтым ліку адмовілася ад далейшай барацьбы з-за траўмы).