Канада дала прытулак дзяўчыне з Саудаўскай Аравіі, якая збегла ад сям'і і забарыкадавалася ў гатэлі
12.01.2019 / 16:08
18-гадовая Рахаф Махамед аль-Кунун з Саудаўскай Аравіі, якая збегла ад сям'і ў Тайланд у пачатку студзеня, атрымала прытулак у Канадзе.
Пра Рахаф аль-Кунун стала шырока вядома, калі ў пачатку студзеня яна забарыкадавалася ў гатэлі аэрапорта ў Бангкоку, каб пазбегнуць дэпартацыі. Дзяўчына, якая ўцякла ад сваякоў падчас адпачынку ў Кувейце і якая хацела патрапіць у Аўстралію, сцвярджала, што сям'я можа забіць яе за адрачэнне ад ісламу.
Агенцтва ААН па справах бежанцаў узяло аль-Кунун пад сваю абарону.