Кліп беларусаў прабіў планку ў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Гэта рэкорд

13.01.2019 / 13:43

Сёння кліп гурта IOWA на трэк «Б'е біт» пераадолеў мяжу ў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Відэа загружана 7 кастрычніка 2015 года і задумвалася аўтарамі як троххвілінны мюзікл. Гэта першы музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які сабраў такую ​​колькасць праглядаў, заўважае Tut.by.

На сёння гэта першы музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які сабраў такую ​​колькасць праглядаў. Бліжэй за ўсё да лічбы ў 100 мільёнаў праглядаў пасля IOWA знаходзіцца Макс Корж з кліпам «Малы пасталеў»: у відэа 69 мільёнаў праглядаў.

IOWA - беларуска-расійскі індзі-поп гурт, створаны ў Магілёве ў 2008 годзе. У 2010 г. удзельнікі калектыву пераехалі ў Санкт-Пецярбург, дзе жывуць і працуюць па гэты дзень.