Palina выпусціла КЛІП на песню «Пінкі», з якой дэбютавала на «Х-фактары»

Спявачка Palina (Паліна Рэспубліка) прадставіла лірычны кліп «Пінкі», але здымалі яго не ў мінскай кавярні з аднайменнай назвай.

14.01.2019 / 17:46

Palina расказала «Нашай Ніне», што здымкi i мантаж зрабіла Кацярына Крук.

«Апошнія тры гады яна цалкам займаецца візуальным складнікам маёй творчасці — відэа/фотаздымкі, стыль, сцэнаграфія і іншае. Безумоўна, мы разглядалі Pinky Bandinsky як здымачную пляцоўку, але, наведаўшы кавярню, адмовіліся ад гэтай ідэі па тэхнічных магчымасцях памяшкання. Замест гэтага, здымалі 4 дні ў кастрычніку пад Мінскам у пасёлку Гарадзішча ў перадсвітальны час, усё рабілі ўдвух».

З песняй «Пінкі» Palina дэбютавала на ўкраінскім тэлешоу «Х-фактар»: тады артыстка заваявала гледачоў і журы, і ў выніку дайшла да фіналу праекта.

Наталля Тур