Новая міністарка культуры Швецыі носіць дрэды ФОТЫ

29.01.2019 / 11:58

Абаронца cэкс-меншасцяў, аматар коміксаў, кошак і камп'ютарных гульняў: новым міністрам культуры Швецыі прызначаная 38-гадовая Аманда Лінд.

З 18 гадоў неад'емнай часткай выгляду дзяўчыны з'яўляюцца дрэды. Лінд не збіраецца мяняць свой імідж. Яна, дарэчы, замужам за рэжысёрам Б'ёрнам Ола Ліндам і выхоўвае двух сыноў.

Па словах палітыка, у яе планах забяспечыць даступнасць усіх слаёў насельніцтва да культурных падзей і ўмацаваць незалежнасць журналісцкіх расследаванняў. Аманда цікавіцца лыжамі і хакеем. На новай пасадзе яна будзе адказваць і за спорт.