Беларускамоўная студэнтка года стала тэлевядучай — будзе вучыць гледачоў беларускай мове ВІДЭА
29.01.2019 / 17:31
На гарадскім тэлеканале «Гродна плюс» 28 студзеня выйшаў новы беларускамоўны праект пад назвай «5 хвілін па-беларуску». Аўтарам праграмы з’яўляецца студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч.
У праграме вядучая знаёміць тэлегледачоў з цікавымі беларускімі словамі.
Аляксандра Радковіч родам са Слоніма. Вучыцца ў Гродне ў ГрДУ імя Янкі Купалы на філалагічным факультэце. У 2017 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года — 2017». У жыцці актыўна выкарыстоўвае беларускую мову.