Джэмпер ад Gucci знялі з продажаў з-за абвінавачванняў у расізме

Выпушчаны брэндам швэдар раскрытыкавалі за тое, што ён нагадвае «блэкфэйс» — чорны грым белых акцёраў, якія выконвалі ролі афраамерыканцаў.

11.02.2019 / 10:16

Лыжны джэмпер пакрывае ніжнюю палову твару. А чырвоны выраз у форме вуснаў, па задумцы дызайнераў, павінен быў класціся на сапраўдныя. Каштавала гэтая рэч 890 долараў.

Вялікая колькасць карыстальнікаў сацсетак палічыла такое адзенне абразлівым.

«Я адмаўляюся верыць у тое, што НІХТО ў @gucci не падумаў, што гэта выкліча шквал абвінавачванняў у расізме … калі толькі не кожны іх супрацоўнік — поўны ёлуп … што прымушае мяне думаць, што ён зрабілі гэта адмыслова … што, калі гэта праўда, робіць іх агіднымі цынікамі … » — напісаў у твітары журналіст Пірс Морган.

I refuse to believe NOBODY at @gucci realised this would create a 'black face' racial firestorm....
...unless every member of their staff is a complete halfwit....
..which leads me to suspect they did it deliberately...
...which, if true, makes Gucci despicably cynical. pic.twitter.com/0paM2wgM7G

— Piers Morgan (@piersmorgan) 7 февраля 2019 г.

У сваёй афіцыйнай заяве дом Gucci папрасіў прабачэння.

Gucci deeply apologizes for the offense caused by the wool balaclava jumper.
We consider diversity to be a fundamental value to be fully upheld, respected, and at the forefront of every decision we make.
Full statement below. pic.twitter.com/P2iXL9uOhs

— gucci (@gucci) 7 февраля 2019 г.

nn.by