Лічыце, што ў беларускай вікіпедыі мала артыкулаў пра выбітных беларусак? Выпраўце гэта
27 красавіка Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь разам з супольнасцю Вікімедыя Беларусь запрашаюць усіх зацікаўленых на майстар-клас па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі.
29.03.2019 / 10:08
Падчас сустрэчы ва ўсіх будзе магчымасць даведацца, як рэдагаваць існуючыя артыкулы, а таксама стварыць свае ўласныя артыкулы ў Вікіпедыі.
Напрыканцы чакае Fika (кава-паўза) з Паслом Швецыі Крысцінай Юханесан,а таксама прызы за найлепшыя створаныя артыкулы.
Удзельнікам неабходна мець свой камп'ютар і зарэгістравацца па спасылцы.
Мерапрыемства адбудзецца:
27 красавіка з 10.00 да 15.00
Пасольства Швецыі ў Мінску, 1-ы паверх
(г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная,15)