Як зрабіць так, каб пра вас і ваш бізнэс даведаліся ўсе — бясплатны курс для прадпрымальніц
ProWomen By запускае бясплатны адукацыйны курс для прадпрымальніц — OUT LOUD. Праграма створана для жанчын, якія хочуць заявіць пра сябе як экспертах і навучыцца прасоўваць свой бізнэс з дапамогай прафесійных артыкулаў, інтэрв'ю і публічных выступаў.
03.06.2019 / 17:48
Фота Pexels.com.
Да ўдзелу запрашаюць жанчын з Мінска і рэгіёнаў з досведам у бізнэсе не менш за 2 гады і жаданнем прасоўваць сябе як эксперта і спікера.
«У публічнай прасторы сярод экспертаў больш мужчын, а вобраз паспяховай жанчыны ўсё яшчэ неаддзельны ад замужжа і выхавання дзяцей, — адзначае Юлія Малькова, кіраўніца праекта ProWomen By. — Мы хочам, каб галасы жанчын-прадпрымальніц гучалі мацней у медыя, сацыяльных сетках і на грамадскіх мерапрыемствах. Для гэтага трэба ўмець заявіць пра сябе».
Адукацыйны блок курсу OUT LOUD складаецца з 10 трохгадзінных семінараў па тэмах: лідарства, публічныя выступы, праца са СМІ, SMM і кантэнт-маркетынг, прафесійная ўпэўненасць.
Кожная ўдзельніца на час праграмы атрымае PR-падтрымку і магчымасць выкарыстаць на практыцы атрыманыя веды:
— пачне фармаваць асабісты брэнд;
— напіша тэксты, якія дапамогуць прасунуць уласны бізнэс;
— падзеліцца досведам і экспертызай з жанчынамі, якія хочуць пачаць уласную справу.
Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна запоўніць заяўку да 7 чэрвеня. Вынікі будуць вядомыя да 15 чэрвеня.
Навучанне бясплатнае. Для удзельніц з рэгіёнаў прадугледжана кампенсацыя выдаткаў на дарогу ў Мінск і назад. Арганізатары просяць падаваць заяўку ў тым выпадку, калі ёсць магчымасць наведаць усе модулі курса. Праграма і расклад даступныя на сайце ProWomen By. Старт курсу OUT LOUD запланаваны на 29 чэрвеня, канец — на 28 верасня.
Пра арганізатараў:
Адукацыйны курс для прадпрымальніц OUT LOUD створаны ProWomen By пры падтрымцы Праграмы малых грантаў амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.
ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, створаная для падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі.