У Вялікабрытаніі забаранілі выкарыстоўваць у рэкламе гендарныя стэрэатыпы

У Вялікабрытаніі забаранілі выкарыстоўваць у рэкламе шкодныя гендарныя стэрэатыпы, паведамляе ВВС. Забарона распаўсюджваецца на такія сюжэты, дзе, напрыклад, дзяўчына не можа правільна прыпаркавацца, ці мужчына сядзіць, задраўшы ногі, пакуль жанчына мые падлогу.

17.06.2019 / 17:02

Перш чым звярнуцца да такіх мер, Упраўленне па стандартах рэкламы праводзіла даследаванне. І прыйшло да высновы, што стэрэатыпы аб месцы мужчыны і жанчыны могуць сыграць ролю ў абмежаванні чалавечага патэнцыялу.

У брытанскіх рэкламадаўцаў ёсць паўгода, каб падладзіцца пад новыя правілы. Кажуць, кампаніі на новаўвядзенне адрэагавалі станоўча.

Nina.nn.by