Жаночая брыгада арбітраў упершыню будзе судзіць суперкубак УЕФА

02.08.2019 / 17:24

14 жніўня ў Стамбуле жаночая каманда арбітраў упершыню ў гісторыі будзе судзіць матч за Суперкубак УЕФА сярод мужчын паміж камандамі «Ліверпуль» і «Чэлсі», паведамляецца на сайце УЕФА.

Галоўным арбітрам матчу паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў «Ліверпулем» і пераможцам Лігі Еўропы «Чэлсі» стане францужанка Стэфані Фрапар.

Памочнікамі суддзі будуць францужанка Мануэла Нікалазі і ірландка Мішэль О'Ніл.

35-гадовая Стэфані Фрапар у красавіку стала першай жанчынай, якая судзіла матч мужчынскага чэмпіянату Францыі па футболе. Жанчына ўпершыню стане галоўным арбітрам на такім значным мужчынскім матчы пад эгідай арганізацыі.

Nashaniva.com